Бізнес-супольнасць Беларусі прапануе надаць рэкамендацыйны характар Адзінай тарыфнай сеткі для малых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці. ГА "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў" (МСЗПІП) і Саюз юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" (РКП) накіравалі адпаведны ліст міністру працы і сацыяльнай абароны Беларусі, паведамілі БЕЛТА у МСЗПІП. Бізнес-супольнасць звярнулася ў Мінпрацы і сацыяльнай абароны з просьбай разгледзець магчымасць падрыхтоўкі нарматыўнага прававога акту, які дазваляе суб'ектам малога прадпрымальніцтва любой формы ўласнасці самастойна распрацоўваць сістэмы налічэння заработнай платы, рэкамэндацыйнай прымяняць Адзіную тарыфную сетку і тарыфную сістэму рэгулявання аплаты працы на сваіх прадпрыемствах.
Это маловероятно.
Это маловероятно.